На беларуска-літоўскай мяжы прапускаюць легкавікі, але не фуры
Легкавыя аўтамабілі сталі больш хутка праязджаць у Літву.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Так, у Катлоўцы чарга легкавікоў паменшылася да 10, у Каменным Логу — да 30.
Аднак заторы з грузавікоў па-ранейшаму вялікія. Нагадаем, што на выходных Літва амаль прыпыніла пропуск аўтамабіляў з беларускага боку. На выезд у Каменным Логу на гэты час назапасілася 750 грузавых аўта, у Катлоўцы, Прывалцы і Беняконях — прыкладна па 500 фураў.
Беларускія памежнікі рэкамендуюць устрымацца ад паездак у Літву ў бліжэйшыя дні.
Фота — svaboda.org