На беларускай мяжы затрымалі 12 малійцаў

У іх не было беларускіх візаў, то бок, на беларускай тэрыторыі яны знаходзіліся незаконна. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, афрыканцы пакінулі радзіму з-за нестабільнага палітычнага і эканамічнага становішча.

Яны аформілі сабе шэнгенскія візы і планавалі дабрацца да Амстэрдама. Аднак паездка зацягнулася, і ўязныя дакументы былі пратэрмінаваныя. У Маскве мігранты паспрабавалі атрымаць прытулак, але безвынікова. Хтосьці накіраваў іх у бок польскай мяжы, пераканаўшы, што там ім дапамогуць. Малійцы адправіліся ў Брэст на цягніку, а ўжо да рэжымнай зоны пункта пропуску з усімі сваімі валізкамі дабраліся на таксі.

Усе затрыманыя настойваюць, што не планавалі перасякаць дзяржаўную мяжу незаконна.

Фота — gs.by