На Беласточчыне рыхтуюць лыжны рэйд у гонар Каліноўскага

Нагадаем, на 2 лютага прыпадаюць 174-я ўгодкі з дня народзінаў кіраўніка вызваленчага паўстання 1863 году ў Беларусі і Літве. Арганізатары кажуць, што лыжным рэйдам яны хочуць ушанаваць памяць Каліноўскага і наведаць мясціны, дзе нарадзіўся славуты "Яська-гаспадар з-пад Вільні" — вёску Мастаўляны пад Беластокам.

На здымку з архіву ўдзельнікі акцыі, якая адбылася ў 2010 годзе.