На Брэстчыне абвальна вырасла колькасць крадзяжоў
Пасля Новага года іх здзейснілі ў два разы больш, чым за такі ж перыяд летась.
Агулам за 2011 год крадзяжоў стала больш на 13 адсоткаў, паведамляе прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама. Нашмат больш сталі красці дзяржаўную маёмасць (411 выпадкаў, прырост на 63%) і прыватныя ровары (пазалетась 563, у 2011 годзе — 719, прырост на больш як 20%).
Больш чым на 20% прырасла колькасць крадзяжоў у сельскай мясцовасці, дзе ахвярамі становяцца нямоглыя пенсіянеры. Крадзяжы складаюць каля 80% у структуры правапарушэнняў.
Асноўнай іх прычынай міліцыянты лічаць нядбайнасць грамадзянаў і заклікаюць быць пільнымі.