На Брэстчыне ад кадзіла загарэлася 500-гадовая царква
Здарэнне адбылося ўвечары 1 траўня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў вёсцы Збірогі Брэсцкага раёна. Каля 17 гадзінаў відавочца паведаміў выратавальнікам пра пажар у мясцовай царкве, пабудаванай у 1502 годзе.
Прыбылыя на месца здарэння выратавальнікі пабачылі дым, які ішоў з драўлянага будынку. Сама царква была зачыненая на замок. Адчыняў яе святар, які прыбыў да месца пажару аднасаова з першым падраздзяленнем выратавальнікаў.
У выніку пажару агонь пашкодзіў драўляную падлогу на плошчы каля 0,4 кв.м. Меркаваная прычына пажару — вуглі, якія выпалі з царкоўнага кадзіла.
