На Брэстчыне амаль 100% фірмаў парушаюць падатковае заканадаўства

Сёлета падаткавікі праверылі больш за 2,5 тысячы фірмаў і прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці. Парушэнні яны выявілі ў больш чым 99% суб’ектаў гаспадарання. За гэтыя правіны падатковая інспекцыя налічыла штрафы амаль на 8 мільярдаў рублёў.