На Брэстчыне будуць святкаваць 150-я ўгодкі паўстання 1863 года

У яе ўваходзіць наведванне памятных месцаў, звязаных з адным з кіраўнікоў паўстання супраць Расійскай імперыі Рамуальдам Траўгутам, які жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне. Яго пакаралі смерцю пасля разгрому паўстання.

Пачатак святкавання будзе ў суботу, 19 студзеня. А 22 студзеня ў Дамачава ля помніка паўстанцам запаляць свечкі.

На карцінах брэсцкага мастака Анатоля Жалудко — бой паўстанцаў пад Сабалямі і партрэт Рамуальда Траўгута.