На Брэстчыне назіральнікі спадзяюцца пабачыць "рэальную карціну"
У Брэсцкай вобласці ў межах кампаніі "За справядлівыя выбары" 14 снежня пачалося назіранне на 33 выбарчых участках.
Як паведаміў БелаПАН адзін з каардынатараў назірання ў рэгіёне Ігар Маслоўскі, на ўчастках для галасавання ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, а таксама Івацэвіцкім, Камянецкім, Маларыцкім, Кобрынскім, Драгічынскім і Брэсцкім раёнах акрэдытавалі па чатыры актывісты кампаніі.
Назіральнікі патрабавалі ад старшыняў выбаркамаў забяспечыць ім у перыяд датэрміновага галасавання магчымасць назіраць за ўмовамі захоўвання скрынь для галасавання. У тым ліку і пасля закрыцца ўчастка — у тым жа памяшканні, дзе знаходзіцца дзяжурны міліцыянт.
Актывісты кампаніі ўнеслі свае прапановы па арганізацыі працэдуры падліку галасоў 19 снежня. Маслоўскі мяркуе, што калі гэтыя прапановы будуць прынятыя, атрымаецца пабачыць "рэальную карціну, як прагаласавалі выбаршчыкі".