На Брэстчыне пастанову Саўміна выканалі да яе прыняцця?

Надбаўкі на цэны ў крамах Брэстчыны памяншаць не давялося. Яны і так не былі вышэй за ўсталяваныя 28 траўня. У гэты дзень Савет міністраў прыняў Пастанову №676, якая абмежавала гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя прадукты. 


Кіраўніца ўпраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама Валянціна Хандошкіна паведаміла “Брестской газете”, што гандаль Брэстчыны ніколі і не выходзіў за рамкі надбавак, пра якія гаворыцца ў пастанове Саўміна. Чыноўніца заяўляе, што ў вобласці пастанову Саўміна выканалі яшчэ да таго, як яна была прынятая. Па яе словах, гандлёвыя надбаўкі ў брэсцкіх крамах у сярэднім складаюць 15%, па сырах — 22%, а дзе-нідзе яшчэ ніжэй. Зніжэнне надбавак адбываецца за кошт прадпрыемстваў гандлю.