На Брэстчыне ў садках дзяцей кормяць гнілымі лімонамі

Як выявілася, парушэнні на школьных і дзетсадаўскіх харчблоках Брэстчыны — даволі частая з'ява, паведамляе сайт tomin.by. І гаворка ідзе не толькі пра вясковыя школы, але і пра ўстановы ў вялікіх гарадах, дзе прасцей датрымаць умовы гігіены.

Так, у брэсцкай школе №6 і пінскім садку №6 захоўваліся гнілыя лімоны — з іх меліся гатаваць гарбату з лімонам для дзяцей. У пінскім садку №10 для дзяцей трымалі перамерзлую садавіну — капусту, моркву і бульбу. 

Фота — russian.dbw.cn