На Брэсцкую крэпасць патрацілі больш за 2 мільёны долараў
За 16 гадоў. За гэтыя сродкі былі адрэстаўраваныя 30 аб'ектаў, у тым ліку галоўны манумент.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", штогод мемарыял, які з'яўляецца абласным пазаштатным цэнтрам патрыятычнага выхавання насельніцтва, наведваюць звыш 300 тысяч чалавек. 9 траўня і 22 чэрвеня ў Брэсцкую крэпасць прыязджаюць дэлегацыі з розных краін свету.
Фота — bymedia.net