На Costa Concordia знайшлі целы яшчэ васьмі ахвяраў

На працягу ўжо двух дзён італьянскія выратавальнікі абследуюць круізны лайнер, які пацярпеў катастрофу ў студзені. Тады на яго борце было больш за 4 тысячы чалавек, а сярод іх і трое беларусаў, якія здолелі выратавацца.

Спецыялісты працягваюць адкачваць з Costa Concordia паліва, каб не дапусціць экалагічнай катастрофы.