На дарогі краіны высыпалі 7000 тон пясочна-салявых сумесяў
Столькі сумесяў было высыпана толькі за мінулыя суткі.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства ЖКГ, 22 студзеня снег на вуліцах расчышчалі каля 300 пескараскідвальнікаў, больш за 1000 снегапрыбіральных машынаў, а атксама пагрузчыкі, самазвалы і трактары для вывазу снегу.
Камунальнікі кажуць, што расчыстка вуліцаў ідзе круглыя суткі.