На “Дажынкі” ў Горках заблукаў лось
Лясны жыхар завітаў уначы ў горацкі акадэмгарадок, дзе адбываюцца асноўныя мерапрыемствы свята.
Жывёла паблукала па сцежках, задаволіла сваю цікаўнасць і пабегла назад у лес, перадае БЕЛТА. Увогуле сёлетні фэст “Дажынкі” праходзіць без здарэнняў і сур’ёзных правапарушэнняў. Міліцыя сочыць за парадкам круглыя суткі. У Горках працуе аператыўна-сітуацыйны штаб, задзейнічаны супрацоўнікі УУС аблвыканкамаў, ГУУС Мінгарвыканкаму, унутраныя войскі МУС, а таксама супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС “Страла”.
За першы дзень фестывалю “Дажынкі” Горкі наведала каля 30 тысяч чалавек.