На дзіцячы лагер пад Навагрудкам упала 20-метровая сасна, пацярпеў будаўнік
Здарэнне адбылося падчас падрыхтоўкі дзіцячага аздараўленчага лагера "Свіцязь" да сезону.
Будаўнікі прыехалі для правядзення падрыхтоўчых працаў. Падчас агляду тэрыторыі на аднаго з іх і ўпала сасна, якая расла ў 15 метрах ад лагера.
БЕЛТА паведамляе, што 57-гадовы будаўнік з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.
Фота — bymedia.net