На экс-спікера палаты прадстаўнікоў напаў пінгвін
Здарэнне адбылося ў заапарку Сент-Луіса (штат Місуры), калі яго наведаў Ньют Гінгрыч, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
68-гадовы палітык аказаўся вялікім аматарам заапаркаў. Таму перад прамовай на адным з мерапрыемстваў ён вырашыў пазнаёміцца з мясцовымі жывёламі. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, кракадзілы і коткі аказаліся абыякавымі да госця, а вось адзін з пінгвінаў падбег да экс-спікера палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША і клюнуў яго ў руку. Гінгрычу давялося заматаць параненае месца пластырам.
Фота — АР