На “Фукусіме” магчымая новая ўцечка радыяцыі

Пра гэта паведамляе кампанія-аператар станцыі ТЭРСА. Паводле яе інфармацыі, уцечку знайшлі ў адным з падземных рэзервуараў з вадой, якую выкарыстоўвалі для ахаладжэння рэактараў.

У пятніцу 5 красавіка на станцыі “Фукусіма-1”, якая спыніла сваю працу ў 2011 годзе, у другі раз за апошні месяц адключылася сістэма ахаладжэння басейнаў з адпрацаваным ядзерным палівам. Пазней непаладку ўдалося ліквідаваць.

У сакавіку 2011 года японская атамная станцыя атрымала сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку землятрусу і цунамі, нагадвае ВВС.