На футбольных матчах гульцам могуць забараніць айфоны
ФІФА мае забараніць выкарыстанне мабільных прыладаў на лаўцы запасных у часе матчаў — а менавіта iPad, iPhone і іх аналагаў.
З такой прапановай выступіла спецыяльная камісія ФІФА па футбольных пытаннях, якую ўзначальвае Франц Бекенбауэр. Сябры камісіі ўпэўненыя, што на гульнях футбалістам нельга карыстацца тэхналогіямі, якія дазваляюць атрымліваць відэа. Пры дапамозе iPad трэнер можа аналізаваць фрагменты гульні, у тым ліку ў запаволеным паўторы. А гэта ўсё адно, што назіраць за матчам у запаволенай здымцы і ўносіць нейкія карэктывы ў гульню, перадае sport.ru