На Гомельшчыне без святла застаюцца больш за 100 вёсак
Дагэтуль працягваюцца рамонтныя працы на лініях электраперадач у дзевяці раёнах вобласці: Мазырскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім ды іншых.
Падача электрычнасці адноўленая пакуль у 183 вёсках на Гомельшчыне.
БелаПАН нагадвае, што аварыі здарыліся з-за наліпання снегу на дрот і падзення дрэваў на лініі электраперадачаў. У Мазыры на працягу васьмі гадзінаў не было святла, вады і тэлефоннай сувязі.
Фота — bymedia.net