На Гомельшчыне за месяц знішчылі 9 тон наркатычных рэчываў

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, з 1 чэрвеня па 1 ліпеня было знішчана больш як 9 тон наркасыравіны. Акрамя гэтага, у Буда-Кашалёўскім раёне міліцыянты знайшлі і знішчылі плантацыю канопляў, якая займала больш гектара.