На гомельскім рынку канфіскавалі партыю боепрыпасаў
У наведніка аднаго з гарадскіх рынкаў выявілі патроны для наразной зброі.
У 42-гадовага жыхара Гомеля міліцыянты знайшлі 82 патроны, якія падыходзяць для наразной агнястрэльнай зброі. На затрыманага пачалі крымінальную справу. Гамельчуку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе сайт "Сильные новости".
Фота — oformi.net