На Гродзеншчыне паставяць 38 км снегаабарончых шчытоў
Да зімы плануецца іх вырабіць аж 19 тысяч.
Большасць шчытоў зробяць асуджаныя ў калоніях. На сённяшні дзень гатовыя ўжо 65% прадукцыі. Іх паставяць уздоўж дарог на ўчастках, якія прадуваюцца зімой і не абароненыя расліннасцю, паведамляе БЕЛТА.