На Гродзеншчыне здымаюць фільм пра бабу Вангу

Дзве часткі серыяла прысвечаныя дзяцінству знакамітай прадказальніцы. Іх здымаюць у сядзібе графа Путкамера ў вёсцы Бальценікі — гэта месца вельмі падобнае на Хату сляпых, дзе вучылася Ванга.

Як піша газета “Рэспубліка”, ролю Вангі сыграюць чатыры акторкі. Вангу ў дзяцінстве ўвасобіць нашая беларуская дзяўчынка, а ў старасці — Алена Якаўлева.

У Вораноўскім раёне карціну будуць здымаць да 12 жніўня.