На Гродзеншчыне зубр атакаваў грыбніка

Як паведамляе БЕЛТА, ахвярай стаў мясцовы жыхар, супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У свой выходны ён адправіўся ў грыбы. Па яго словах, у гэты дзень было даволі шмат людзей.

У лесе ён пабачыў на сцежцы за чатыры метры ад сябе зубра. Калі грыбнік паспрабаваў даць задні ход, зубр наблізіўся, падхапіў мужчыну за куртку на рогі і стаў трэсці. Куртка парвалася, а пацярпелы зваліўся. Тады зубр некалькі разоў ударыў яго капытамі ў грудзіну. Грыбнік абараняўся кошам. Неўзабаве, зрэагаваўшы, мабыць, на гучны крык ахвяры, зубр пабег прэч.

Фота — belarus.by