На "Каменнай Горцы" адбылася бойка таксістаў

Канфлікт адбыўся ўвечары 7 лютага. Пра гэта парталу TUT.BY паведамілі чытачы. Па іх словах, каля 22.30 каля станцыі метро "Каменная Горка" хутка пачалі збірацца машыны таксі службы 7788. Па іх словах, сабралося каля трох дзясяткаў таксовак. З машын павыскоквалі кіроўцы і пасажыры ды атачылі два легкавікі і 1 ці 2 таксоўкіі, якія стаялі каля бардзюра. Тыя спрабавалі з'ехаць, але таксоўцы грукалі па машынах, колах і г.д. Аднаго кіроўцу, здаецца, выцягнулі з аўта. 

Праз хвілін 20 пасля пачатку пад'ехала машына ДАІ, і супрацоўнік пайшоў высвятляць сітуацыю.

У прафсаюзнай арганізацыі таксі "Садружнасць" пакуль не ведаюць, што стала прычынай канфлікту таксістаў. Аднак і там не выключаюць, што мог узнікнуць канфлікт з нелегаламі.

Фота: Сергей (@QzWeR) для tut.by