На "Камунарцы" і "Спартаку" застануцца назіральныя саветы

На іх мусяць быць унесеныя змены ў статуты таварыстваў і выбраныя новыя сябры назіральных саветаў, паведамляе "Ежедневник".

Нагадаем, 12 кастрычніка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка ліквідаваў назіральныя саветы "Спартака" і "Камунаркі". Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў на нарадзе па пытанні развіцця кандытарскай галіны. Аператыўна былі змененыя дырэктары прадпрыемстваў.

Марат Новікаў, акцыянер "Спартака" (у акцыянерным капітале ў яго 54%) і "Камунаркі" (34%) у сваім каментары тады сказаў, што такога няма "нават у Венесуэле, на Кубе".

Эксперт: справа "Спартака" і "Камунаркі" — негатыўны сігнал інвестарам

Фота — bymedia.net