На "Камунарку" і "Спартак" прызначылі новых кіраўнікоў

Змяніць кіраўніцтва двух буйных кандытарскіх фабрыкаў запатрабаваў на нарадзе 12 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка. Прадпрыемствы былі фактычна нацыяналізаваныя. “На працягу кастрычніка закрыць праблему па ўсіх прадпрыемствах, якія калісьці былі прыватызаваныя, раздадзеныя і іншае. Усе яны павінны быць дзяржаўнымі прадпрыемствамі!” ― заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Белдзяржхарчпрамам” пакуль што кіруе першы намеснік старшыні канцэрна Генрых Чарняк, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН

Эксперты адзначаюць, што сітуацыя з нацыяналізацыяй буйных кандытарскіх фабрыкаў можа адпужнуць інвестараў і пагоршыць інвестыцыйны клімат Беларусі.

Фота: dinasta.by.