На "Кастрычніцкай" загінулі 7 чалавек
40 пацярпелых шпіталізаваныя ў мінскія лякарні, больш за 30 атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы трагедыі.
Такую інфармацыю перадае дзяржаўнае тэлебачанне. Паведамляецца таксама, што ў Аляксандра Лукашэнкі праходзіць экстраная нарада з нагоды выбуху ў метро. Лукашэнка даў указанне аказваць усю неабходную дапамогу пацярпелым.