На хакей дзяржава выдаткоўвае больш, чым на турызм
Гэта вынікае са справаздачы беларускага Міністэрства спорту і турызму.
На развіццё турызму ў Беларусі ў 2010 годзе з рэспубліканскага бюджэту дзяржава выдзяліла 1,49 млрд рублёў, піша партал "Туризм и отдых". Для параўнання: у леташнім бюджэце былі закладзеныя выдаткі на нацыянальныя каманды па розных відах спорту ў памеры 97,2 млрд беларускіх рублёў, або ў 65 разоў больш за выдаткі на турызм.
У 2011 годзе на турызм плануецца выдзяліць 2,4 млрд рублёў, што ўжо ўсяго ў 59 разоў меней за фінансаванне за кошт бюджэту нацыянальных каманд (143,3 млрд). Цікава, што фінансаванне выдаткаў на развіццё хакею з шайбай з 2011 года адбываецца ў межах адпаведнай дзяржпраграмы, і сёлета хакей атрымае з бюджэту 2,6 млрд рублёў.