На Лепельшчыне затрымалі амаль 1600 літраў каньячнага спірту
Іх перавозілі непрацуючы барысавец у "Пежо" і смалявіцкі прадпрымальнік у мікрааўтобусе.
Як паведамляе БЕЛТА, аўтамабілі былі спыненыя пры прафілактычных мерапрыемствах блізу Лепеля. Кіроўцы перавозілі спірт у 315 поліэтыленавых каністрах па 5 л кожная. Дакументаў на груз у іх не было.
Кошт партыі алкаголю ацэньваецца ў 158 мільёнаў рублёў.
Фота — spirt-opt.narod.ru