На Лідчыне затрымалі аліментшчыка, які прадаваў выбухоўку
Затрыманне адбылося ў адной з вёсак 8 лістапада.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт, 36-гадовага лідчаніна затрымалі пры спробе прадаць 14 самаробных выбуховых прыстасаванняў. Кожнае з іх было вагой каля 370 грамаў. Выбухоўку ён спрабаваў прадаць жыхару сталіцы.
У доме затрыманага правялі ператрус. Міліцыянты знайшлі тры незарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы і адну канструктыўную частку наразной зброі нявызначанай маркі, пяць дэтанатараў, бікфордаў шнур, 300 грамаў пораху. Таксама ў яго знайшлі больш за чатыры кілаграмы рэчываў — ёсць мяркуецца, што гэта гексаген і траціл.
Выявілася, што затрыманы раней быў асуджаны за ўхіленне ад уплаты аліментаў.
Лідчаніна ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за незаконнае абыходжанне са зброяй і боепрыпасамі. Следства лічыць, што затрымала так званага "чорнага капальніка".
Фота — sdelanounas.ru