На мадэрнізацыю "Камволя" возьмуць крэдыт у 200 мільёнаў долараў

Кошт праекта складзе 200 мільёнаў долараў. Аб гэтым паведаміў старшыня канцэрна "Беллегпрам" Генадзь Вырко.

Вырко: "Найбольш выгадныя прапановы мы атрымалі ад туркаў — гэта стоадсоткавае крэдытаванне праекта па прымальных працэнтных стаўках. Кантракт з інвестарамі будзе падрыхтаваны і падпісаны ў бліжэйшы час. З наступнага года пачнецца актыўная фаза рэалізацыі праекта. Рэалізаваны  ён павінен быць да 2013 года".