На Магілёўшчыне пасля барацьбы з "чарнілам" узяліся за піва

Чыноўнік з гарвыканкаму Алег Буянаў кажа, што эканамічныя страты ад недарэалізаванага тавару можна не браць у разлік. А страты заводаў, якія выпускаюць пладова-ягадныя віны на Магілёўшчыне, падштурхнуць іх да перапрафіліравання.

Акрамя тага Буянаў заявіў, што наступным крокам у антыалкагольнай барацьбе ў рэгіёне стане скарачэнне продажу піва, піша газета “Магілёўскія ведамасці”.

Нагадаем, што ў Магілёўскай вобласці працуе восемь прадпрыемстваў, якія выпускаюць пладова-ягадных вінаў.