На Магілёўшчыне паводка падтапіла тры аўтамабільныя масты

Як паведамляе БелаПАН, у Хоцімскім раёне рака Бесядзь падтапіла мост каля вёскі Боханы. У Магілёўскім раёне рака Друць затапіла ўчастак аўтадарогі Семукачы — Гарадзішча каля вёскі Гарадзішча. А ў Слаўгарадскім раёне рака Проня затапіла мост каля вёскі Улукі. Ва ўсіх трох выпадках вада затапіла масты на 20-30 см.

Выратавальнікі мяркуюць, што варта чакаць далейшых падтапленняў у розных раёнах вобласці. 

Фота — zhitkovichi.by