На Магілёўшчыне ахвярамі маразоў сталі шэсць чалавек

Шасцярым пацыентам давялося рабіць ампутацыю канечнасцяў, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”. Медыкі гавораць, што ў большасці выпадкаў абмарожаныя былі п'янымі.

Дарэчы, у бліжэйшы тыдзень на Магілёўшчыне захаваецца халоднае надвор’е. Месцамі слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 20 градусаў.

Фота — doctor54.ru