На Магілёўшчыне падлічылі страты ад эпідэміі грыпу
Штогадовыя страты ад захворвання на грып і ВРЗ для Магілёўскай вобласці ацэньваюцца ў 10 мільёнаў долараў.
Сума ўключае выплаты па бальнічных, страчаную выгаду, выдаткі на розныя замены спецыялістаў. Гэтыя дадзеныя былі агучаныя на пашыранай планёрцы ў аблвыканкаме.
Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення аховы здароўя, з лістапада 2010 года па 20 сакавіка 2011 года ў рэгіёне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і на грып хварэлі амаль 290 тыс. чалавек, або 27% насельніцтва, перадае Радыё "Магілёў".