На Магілёўшчыне пахавалі Крысціну Шацікаву
Актывістка дэмакратычнага руху памерла ад раку. Ёй было 37 гадоў.
У нядзелю Крысціну Шацікаву пахавалі на могілках у вёсцы Дубінка Магілёўскага раёна. Уся сям'я Шацікавых родам з гэтай вёскі.
На пахаванне сабраліся каля ста чалавек — сваякі Крысціны, сябры з розных гарадоў краіны і з замежжа. Яны паклалі на труну бела-чырвона-белую стужку, быў праспяваны рэлігійны гімн "Магутны Божа", паведамляе БелаПАН.
Бацькі памерлай актывісткі хочуць аформіць апякунства над сваімі ўнукамі — 14-гадовым Ягорам і 16-гадовым Мікітам.
Фота — bymedia.net