На Магілёўшчыне вёскі застаюцца ў снежным палоне пасля цыклону
У прыватнасці, такое адбываецца ў Бялыніцкім раёне.
У некаторых вёсках дзеці з пятніцы не ходзяць у школу. Найгорш у маланаселеных вёсках, дзе жывуць пераважна старыя. Туды не можа даехаць аўталаўка з харчамі, паведамляе Радыё "Свабода".
Журналісты называюць вёскі Сямікаўка, Ігліца. У Запольскім сельсавеце праблему з нячышчанымі дарогамі прызнаюць, але кажуць, што ў Ігліцы дарогу да крамы пачысьцілі. А на конях людзі могуць пад’ехаць і да аўталаўкі.
Між тым, паводле афіцыйных крыніцаў, наступствы завеі былі ліквідаваныя аператыўна.
Фота — ria.ru