На Марш сепаратыстаў у Каталоніі выйшлі 1,5 млн чалавек

Сепаратысты прайшлі па вуліцах горада са сцягамі свайго рэгіёна. Некаторыя з удзельнікаў неслі плакаты "Не — Еўропе", "Не — Чацвёртаму Рэйху" і "Мы самастойная краіна".

Дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасці 11 верасня мусіла аказаць ціск на Мадрыд у пытанні пра фіскальную палітыку. Каталонцы патрабуюць, каб у аўтаноміі было створана ўласнае падатковае ўпраўленне. У іншым разе губернатар Артур МАс папярэджвае, што рэгіён можа аддзяліцца. У Каталоніі падлічылі, што аўтаномія ўносіць у агульны бюджэт на 12 мільярдаў еўра больш, чым атрымлівае ад яго.

Фінансавы крызіс узмацніў сепаратысцкія настроі ў прыморскай правінцыі. У 2001 годзе на карысць аддзялення ад Іспаніі выказваліся 36% каталонцаў, а цяпер іх больш за 51%. У гарадку Сан-Пер дэ Тарэлье прайшоў мясцовы рэферэндум, дзе за аддзяленне выказаліся 96%. Як паведамляе РБК, населены пункт абвясцілі вольнай ад Іспаніі тэрыторыяй.

Фота: eburg.veved.ru