На матч БАТЭ — "Мілан" паступіла ў продаж каля тысячы квіткоў
Гэта квіткі, якія засталіся пасля папярэдніх этапаў продажаў, а таксама квот для УЕФА.
Цяпер у продажы ёсць квіткі ўсіх коштавых катэгорый — за 70, 150 і 250 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Астатнія квіткі на сённяшні паядынак (а іх каля 30 тысяч) былі прададзеныя раней. Іх раскупілі ў "пакетным" варыянце адразу на ўсе хатнія гульні барысаўчан — з "Барселонай", "Міланам" і "Вікторыяй".
Нагадаем, што матч пачнецца ў 20 гадзін на мінскім стадыёне "Дынама".