На матч чэмпіянату Беларусі "Нёман" — "Славія" будзе вольны ўваход
Гульня стартавага тура футбольнага першынства краіны ў вышэйшай лізе пройдзе ў Гродне 31 сакавіка (пачатак а 14-й гадзіне).
Як паведамляе афіцыйны сайт ФК "Нёман", за ўваход на футбол не давядзецца плаціць. Кіраўніцтва клуба спадзяецца, што зімовае надвор'е "не перашкодзіць заўзятарам падтрымаць сваю любімую каманду".