На матч “Гомель” — “БАТЭ” завітаюць французскія журналісты
Галоўны матч 23-га тура пройдзе ў нядзелю, 2 верасня.
Цікавасць да гэтага футбольнага паядынку выказала французская тэлекампанія “Canal+”. Яна накіруе ў Беларусь сваіх уласных карэспандэнтаў.
Як інфармуе прэс-служба футбольнага клуба “Гомель”, верагодней за ўсё, увага да матчу з'явілася з прычыны блізкай гульні зборных Беларусі і Францыі ў межах адборачнага матчу чэмпіянату свету, якая пройдзе 11 верасня. Апроч таго, прадстаўнік Францыі ў Лізе Чэмпіёнаў “Ліль” апынуўся ў адной групе барысаўскім БАТЭ.