На матч “Вардар” — БАТЭ прададзена каля 30 тысяч квіткоў
Гульня вырашыць, хто пройдзе ў 3-ці раўнд кваліфікацыйнага турніра Лігі чэмпіёнаў.
Пакуль шансы большыя ў барысаўчан. У Барысаве яны драматычна перамаглі з лікам 3:2. Адпаведна БАТЭ задаволіць нават нічыйны вынік.
Нагадаем, матч адбудзецца сёння, у 21.00 па беларускім часе ў Скоп'е на арэне “Філіп II”, якая ўмяшчае да 36 тысяч гледачоў, паведамляе goals.by. Пераможца пары БАТЭ — “Вардар” у наступным раўндзе сустрэнецца з венгерскім “Дэбрэцэнам”.