На месцы выбуху ў Серабранцы працуе спецыяльная камісія

Як паведамлялася раней, 20 жыхароў дому часова пераселеныя: адны пакуль знаходзяцца ў сваякоў, іншых размясцілі ў будынку дзіцячага садка № 315. Адселеныя жыхары кватэр з 10-га пад’езду, а таксама з чатырох кватэр у суседнім, 9-м пад’едзе. Электрычнасць і газ у мэтах бяспекі адключылі ў 18-ці кватэрах, перадае БелаПАН са спасылкай на МНС.

23 лютага ў жылым шматкватэрным доме па адрасе Пляханава, 85 адбыўся моцны выбух і пажар. Два чалавекі ў выніку здарэння загінулі. Пакуль не называюць ні іх узрост, ні нават пол. Яшчэ пяць чалавек нязначна пацярпелі.