На месцы забойства Усамы бен Ладэна пабудуюць заапарк
Такое рашэнне прынялі пакістанскія мясцовыя ўлады.
Нагадаем, сумнавядомы тэрарыст быў забіты амерыканскім спецназам у горадзе Абатабад у траўні 2011-га. Пакістанскія чыноўнікі спадзяюцца, што яго імя будзе прыцягваць турыстаў, а таксама зробіць больш прывабным імідж горада. Таму ў тым раёне Абатабада, дзе жыў Усама бен Ладэн, плануюць арганізаваць клуб парапланерыстаў, стадыён водных відаў спорту, парк культурнай спадчыны і заапарк, інфармуе агенцтва Associated Press.
Дарэчы, праект, які каштуе каля 50 мільёнаў долараў, спадзяюцца рэалізаваць за 5 гадоў.
Фота — AFP