На мінскай Камароўцы можна будзе зрабіць флюараграфію

Праверыць уласныя лёгкія можна будзе ў мабільным рэнтгенкабінеце, які будзе працаваць на Камароўскім рынку ў нядзелю з 10.00 да 15.00, пішуць naviny.by. Такі ж самы мабільны пункт будзе працаваць і на рынку ў Малінаўцы. Прайсці абследаванне можна будзе бясплатна.

Акцыя ладзіцца пры падтрымцы праекта Праграмы развіцця ААН і ў супрацоўніцтве з Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі каля 10 тысяч чалавек стаяць на ўліку як носьбіты актыўнага туберкулёзу. На канец 2012 году агулам па краіне распаўсюджанасць сухотаў складала 41 выпадак на 100 тысяч жыхароў.