На мінскіх рынках пустуюць 20% месцаў
А за першае паўгоддзе за нелегальны вулічны гандаль аштрафаваныя 99 мінчукоў.
Пра гэта паведаміў начальнік гарадской інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Лайкоў.
Лайкоў: "За 6 месяцаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 99 грамадзян. Я заклікаю іх прыйсці на гарадскія рынкі — іх у нас 16. Больш за 2,5 тысячы месцаў прадастаўлена для продажу сельгаспрадукцыі. У цяперашні час каля 480 гэтых месцаў пустуе. Грамадзяне, ігнаруючы заканадаўства, выходзяць на тратуары і займаюцца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю".