На мінскім заводзе "Белвар" адбылося ўзгаранне
У інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра пажар, але на заводзе яе абвяргаюць.
На відэакадрах відаць, як над прадпрыемствам падымаюцца клубы чорнага дыму. Аднак агенцтву БелаПАН на "Белвары" паведамілі, што было невялікае ўзгаранне, якое хутка пагасілі ўласнымі сіламі.
Інфармацыю пра пажар не пацвярджаюць і ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Адзначым, што мінскі прыборабудаўнічы завод "Белвар" размешчаны ў цэнтры сталіцы, на праспекце Незалежнасці, 58.