На МКАД з машыны зноў выпала карова (відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю.
Як паведамляе сайт onliner.by, жывёла выпала з кузава машыны. Кіроўцы спрабавалі яе прагнаць з дарогі, каб яна не замінала руху.
Нагадаем, падобнае здарэнне на Мінскай кальцавой аўтадарозе здарылася 12 снежня мінулага года. Карову, якая выпала з грузавіка і бегала па дарозе, больш за гадзіну спрабавалі злавіць некалькі чалавек. Кіроўцу тады аштрафавалі на 50 тысяч рублёў.
На Мінскай кальцавой аўтадарозе — паляванне на карову
Супрацоўнікі ДАІ спынілі "Жыгулі", у якіх везлі... карову (фота)
Фота, відэа — onliner.by