На мяжы з Украінай вялікія чэргі грузавікоў

Па 80 машын стаяць у Аляксандраўцы і ў Макранах, 60 — у Новай Рудні, 50 — у Верхнім Церабежаве, 45 — у Весялоўцы. Нязначныя чэргі ёсць таксама ў іншых пунктах — 15-30 машын. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Як заўсёды, чэргі ў некалькі соцень машын стаяць у пунктах на мяжы з Літвой. У Каменным Логу іх найболей — 500. Ёсць чэргі і на польскай мяжы: 150 машын у Бераставіцы, 70 — у Брузгах.